Новая развязка ў Мінску ў раёне былога аэрапорта нумар адзін

26 октября 2019
Пуцеправод на два ўзроўні звяжа вуліцы Аэрадромную і Жукоўскага, якая будзе пралягаць ад станцыі «Кавальская Слабада» да вуліцы Кіжаватава. Зараз на ўчастку перакладаюць інжынерныя канструкцыі. А ў снежні ўстановяць першыя апоры.

Разам з тым фінальны этап работ праходзіць на участках Мінскай кальцавой на 3-ім і 25-ым кіламетрах. Рух там ужо запушчаны, зараз завяршаюць ўстаноўку агароджаў і асвятлення. На 11-ым кіламетры прыступілі да рамонту знешняга кальца. Працягваецца і капітальны рамонт пуцеправода на вуліцы  Чыгуначнай.