Старадаўнія традыцыі нацыянальнай кухні адраджалі ў сталіцы

20 марта 2018

Бабулі частавалі аўтэнтычнымі прысмакамі. Кулінарны конкурс аб'яднаў ветэранаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Клецкі здзіўляў вясковай печкай з аладак, Капыльскі - "бабулінымі хрушчынамі", а Слуцкі і Стаўбцоўскі - салодкай беларускай картай і калодзежам з каўбасак. Майстэрства дэманстравалі ў розных намінацыях. Галоўная ўмова – інгрыдыенты страў дамашнія, з уласнага гарода.

Такі конкурс абласнога маштабу ладзіцца ўпершыню. Пераможцаў вызначаць у кожнай намінацыі.