Нацыянальны музей-запаведнік Нясвіж сёлета першым адкрыў Ноч музеяў.

11 мая 2013

Апярэдзіўшы на тыдзень міжнародную акцыю,  Радзівілаўскі  замак раскрыў свае таямніцы. Сярод іх - падземны ход 16 стагоддзя, ваенныя бастыёны, новыя назіральныя пляцоўкі.


Пра новыя сакрэты  нашых продкаў распавядзе Ларыса Гулякевіч.
Музей-запаведнік Нясвіж сёлета вырашыў першым пачаць міжнародную традыцыю святаў Ноч музеяў. На гэта ў Радзівілаўскага замка - свае аб’ектыўныя прычыны. Па-першае, 430 гадоў таму на пачатку мая Мікалаем Крыштафам Радзівілам па прозвішчу Сіротка  быў заложаны палацавы ансамбль. Па-другое, (ёсць чым пахваліцца)  для турыстаў адноўлена амаль уся плошча магнацкага прадмесця. Але самае цікавае і загадкавае - падземныя хады 16 стагоддзя і бастыёны 18-га, адкуль адкрываюцца цудоўныя краявіды на увесь Нясвіж і магнацкія ўгоддзі.
У Нясвіжкага музейнага комплексу наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў як экспазіцыйных, так і сакрэтных.
Прыхільнасць Радзівілаў да тэатралізаваных падзей таксама застаецца падставай для жартаў і аповедаў. У новай экспазіцыі палаца аднавіліся і некаторыя экстэр’ерныя элементы.
На гэтым балконе ў 18 стагоддзі збіралася сям’я Радзівілаў - прыхільнікаў тэатра. Праз замкавы роў на тэатральнай пляцоўцы адбывалася пантаміма. А пад балконам на гэтай пляцоўцы іграў аркестр.
У самім замку гучала старажытная музыка. У залатой, тэатральнай, каміннай залах - музыкальныя, вакальныя і харэаграфічныя пастаноўкі ў выкананні беларускага дзяржаўнага ансамбля Харошкі.
Завяршылася свята музеяў апоўначы ва ўнутраным дворыку Радзівілаўскага замка. Вогненная казка - шоу з шарамі, вяроўкамі і шастамі з агню. Хто ведае, якія піратэхнічныя прадстаўленні прыдумвалі для забавы Радзівілы.