У Мінску ў выніку непагадзі пацярпелі трое чалавек

4 сентября 2017

Сама меней тры чалавекі пацярпелі ў выніку моцнага дажджу і ветру ў сталіцы за апошнія дзве гадзіны. На вуліцы Брыля перакуліўся прыпынак. Як паведамілі нашаму каналу ў МНС, у выніку непагадзі пацярпелі трое чалавек. Двое дастаўленыя ў бальніцу хуткай дапамогі, яшчэ адзін - у абласную. Таксама ратавальнікі паведамляюць аб 8 пашкоджаных машынах і двух дамах - на іх зваліліся дрэвы. Ва Уруччы на праспекце Незалежнасці вецер здзьмуў рэкламу са шчыта. Нагадаем, сёння сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне. Ён захаваецца і заўтра.