Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ўсклаў кветкі да абеліска Перамогі

23 февраля 2013
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ўсклаў вянок да абеліска Перамогі. Вянкі да манумента Перамогі ляглі ад урада, дэпутатаў, ветэранаў, сілавых структур, дыпламатаў. У цырымоніі прынялі ўдзел таксама актывісты маладзёжных грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, прадстаўнікі цэркваў. Хвілінай маўчання Кіраўнік дзяржавы і ўсе ўдзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны. Завяршаючы цырымонію, зводная рота ганаровай варты прайшла па плошчы Перамогі ўрачыстым маршам.