#Найтиправду. Як атрымаць заробленыя грошы з несумленнага наймальніка

14 апреля 2019

Выканаў працу - атрымай заробленыя грошы. Гэтая простая схема, як высветлілася,   працуе не заўсёды. Здымачная група Агенцтва тэленавін напярэдадні вярнулася з Гродна з новай тэмай для рубрыкі #Найтиправду.

Праўду прыйшлося  пашукаць чалавеку, які адпрацаваў усё лета на свайго наймальніка. Толькі, як высветлілася, ён сябе і наймальнікам  не лічыць! Да якасці выкананых прац прад'яўляе нямала прэтэнзій і плаціць абяцанае  адмаўляецца. 

На абарону чалавека працы ўстаў прафсаюз. Справа дайшла  да суда, але ці пастаўлена кропка? І галоўнае - як не трапіць у такую ж гісторыю? Даведаемся ўжо  зараз у Алесі Высоцкай. 

У жыцці ў Яўгена палосы былі і белыя, і чорныя. Альпініст, электрамантажнік, так здарылася, пасля траўмы атрымаў інваліднасць. Пакідаць сям'ю без грошай - не ў правілах мужчыны, у поўным росквіце сіл, хоць і дыягназам. Шукаў любую працу! 

Ад аб'екта да аб'екта… Ад аддзелкі  катэджа і лазні да залівання пандусаў, дэмантажу…  Яўген усё чакаў абяцанага афіцыйнага афармлення на працу. І галоўнае - грошай. 

Высвятленне працоўных адносін закончылася чарговымі абяцаннямі кіраўніка бударганізацыі. Калі прыйшлося  закласці заручальны пярсцёнак, каб матэрыяльна падтрымаць сям'ю, цярпенне Яўгена лопнула. Па дапамогу  пайшоў у прафсаюз. 

Фірма апынулася, так званай мікраарганізацыяй па будаўнічых паслугах. І сітуацыя з Яўгенам - не адзіная ў прафесійнай біяграфіі. 

У стагоддзе тэхналогій - усё проста. Забіваем у пошукавую сістэму назву будаўнічай фірмы, тут жа атрымліваем і водгукі, і адрас. Едзем па адказы. 

Але па адрасе - сюрпрыз. Фірма з такой назвай тут  сапраўды офіс наймала. Але з'ехала…  З-за даўгоў па арэндзе. На пытанне,  што так хутка пачалі рабіць рамонт у памяшканні, мы нават не чакалі такога  эмацыянальнага  адказу. Гаспадар папрасіў  не раскрываць  яго твар і не называць імя. 

Крыўду арэндадавец  ужо паклаў на паперу і занёс у міліцыю. На чыім баку тут будзе праўда - адкажуць праваахоўныя органы. 

А зямля - чуткамі поўніцца… І да нас, тым часам, падышоў яшчэ адзін з пацярпелых. Аляксандр, для якога праца на будоўлі - гэта асноўны заробак, таксама паспеў задарма паставіць плот. Добра што, учуў падвох не праз тры месяцы, а раней. 

Знаходзім тэлефон праз "рэкламку", тэлефануем іх крыўдніку. Называем сябе, як паложана, тлумачым, з чым разбіраемся, прапануем выказацца. 

Ад каментарыя на камеру наш суразмоўца адмовіўся. На яго словы па тэлефоне   Яўгену таксама ёсць чым адказаць. 

Заработная плата - асноўнае адчувальнае пытанне ў будгаліне. А адсутнасць працоўных адносін дадае праблем. 

За год у галіновым прафсаюзе рэгіёна разгледжана больш за 170 зваротаў. 40 датычыліся  прававых пытанняў, 20 - заработнай платы. Шэсць разоў прыйшлося ўдзельнічаць у судах. Усе - выйгралі! 

Па іроніі лёсу, Яўген зараз дапамагае аднаўляць офіс, пасля… ужо былога свайго наймальніка. Тут, ён упэўнены,  за працу сапраўды заплацяць. 

У прафсаюзе вывучылі сітуацыю на рынку будаўнічых паслуг і налічылі для яго заработную плату больш за пяць тысяч рублёў. Суд першай інстанцыі патрабаванні ісца задаволіў. Праўда, наймальнік з гэтым не згодзен. Грошы вяртаць не жадае. Пахадзіць па судах у пошуках праўды яшчэ прыйдзецца. Спецыялісты прафсаюзаў маюць намер давесці справу да лагічнай і справядлівай кропкі!