Губернатар Мінскай вобласці працягвае выязныя прыёмы грамадзян

7 августа 2019

Уважліва выслухаць, разабрацца і прыняць рашэнне! Губернатар Мінскай вобласці  Анатоль  Ісачанка працягвае  выязныя прыёмы грамадзян. Сёння ў цэнтры ўвагі пытанні жыхароў горада Жодзіна. Многія звароты  датычыліся зямельных спрэчак,  рэгістрацыі і   прыватызацыі жылля. Жыхары вёскі  Заручча  Барысаўскага раёна  паскардзіліся на тое, што да іх  доўга едзе машына  хуткай дапамогі. Многія пытанні былі са сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так,  жыхарка Жодзіна  Ганна  Сцепанцова расказала пра тое, што ў сутарэнні іх дома на  трыста шэсцьдзясят кватэр  працякаюць трубы, адчаго  ўтварылася  антысанітарная сітуацыя.

Анатоль Ісачанка назваў такую сітуацыю недапушчальнай,  раскрытыкаваў кіраўніцтва  структурнай арганізацыі мясцовай  ЖКГ і даручыў навесці парадак у гэтым доме за  адзін месяц. Усяго старшыня Мінскага аблвыканкама разгледзеў паўтара дзясятка пытанняў. Частка з іх вырашылася на месцы, астатнія ўзятыя на кантроль.