Народнаму артысту БССР Віталю Чацверыкову сёння магло б споўніцца 85

16 августа 2018

Дзякуючы рабоце гэтага рэжысёра сталіца Беларусі - горад-герой. Народнаму артысту БССР Віталю Чацверыкову сёння магло б споўніцца 85. Серыял "Руіны страляюць..." першым распавядаў пра подзвігі мінскіх падпольшчыкаў у гады вайны і ўразіў самога генеральнага сакратара Брэжнева. Чацверыкоў адзін з нямногіх майстроў, якія атрымалі карт-бланш ад савецкага кіраўніцтва на здымкі двухсерыйнай "Чорнай бярозы", абыходзячы мастацкія саветы і цэнзуру. Працуючы без водпуску 11 гадоў, Віталь Паўлавіч перажыў два інфаркты. За паўстагоддзя Чацверыкоў зняў 10 фільмаў. Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа ў дзённым эфіры яго фільмы, а вечарам - імянны выпуск "Святло далёкай зоркі".