Фестываль навукі праходзіць у Батанічным садзе

11 сентября 2021

Цэнтральны батанічны сад Беларусі сёння ператварыўся ў гіганцкую навуковую лабараторыю з лекцыямі і практычнымі заняткамі па дзясятках, а то і сотнях розных дысцыплін - ад мікрабіялогіі да робататэхнікі, ад генетыкі і цыталогіі да атамнай энергетыкі. Фестываль навукі разлічаны на ўдзельнікаў самага рознага ўзросту, а першым чынам - на дзяцей і юнацтва. Мэта праекта - павышэнне прэстыжу навукі ў грамадстве, папулярызацыя дасягненняў беларускіх навукоўцаў і прафарыентацыя таленавітай моладзі. У рамках навуковага форуму працуюць арт-галерэя, музей пад адкрытым небам і музычныя пляцоўкі. Чакаецца, што фестываль навукі наведаюць не менш як 10 тысяч чалавек.