На хвалях вяшчання 15 гадоў. "Радыус FМ" святкуе юбілей

12 июля 2018

Тры пяцігодкі на адной хвалі. "Радыус FМ" святкуе юбілей. У свой дзень нараджэння радыйшчыкі падрыхтавалі спецыяльны святочны кантэнт і падарункі сваім слухачам. Вольга Мядзведзь прадоўжыць.

Найбуйнейшая радыёсетка Беларусі, якая папаўняе топ-10 лепшых радыёстанцый нашай краіны. За 15 гадоў на хвалях "Радыус FМ" стаў сапраўды брэндам - вяшчае па апошніх сусветных тэндэнцыях. Ужо некалькі сезонаў як калегі перазагрузіліся на фармат CHR (Contemporary Hit Radio), дзе музычнае напаўненне - гэта самыя папулярныя хіты, што вызначаюцца з дапамогай чартаў.

Мэтавая аўдыторыя ў радыусе 18-35 гадоў. Пад цікавасць слухача за 15 гадоў не аднойчы мяняўся фармат. Зараз жа ў эфіры толькі запатрабаваная музыка і аўтарскія праекты. Ранішняе, дзённае і вячэрняе шоу, актуальныя навінавыя блокі ў супрацоўніцтве з Агенцтвам тэленавін і топавы аўдыявізуальны праект "У тэме".

На хвалі 103,7 у радыусе добрага настрою і самых хітовых кампазіцый больш за 98 % Беларусі. Аднак сучасная радыёстанцыя - гібрыднае паняцце. "Радыус FМ" можна не толькі пачуць, але і ўбачыць на ўласным канале, пачытаць у сацсетках і пагутарыць з камандай.

Аўдыторыя інтэрнэт-прасторы з кожным годам павялічваецца. Толькі за апошні сезон тых, хто слухае трэндавую музыку на сайце, стала ў 10 разоў больш. Да таго ж там можна знайсці архіў кампазіцый, якія гучалі за эфірны дзень.

"Радыус FM" за гэтыя гады стаў неад'емнай часткай беларускай медыяпрасторы, аўдыторыя якой становіцца з кожным сезонам толькі больш.