У пачатку наступнага тыдня пахаладае

27 октября 2017

У зімы была толькі рэпетыцыя. На змену першаму снегу - дажджы і парывісты вецер. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў сталіцы і Мінскай вобласці ўсе выхадныя. У Мінску заўтра днём да 6 градусаў цяпла. Раніцай і вечарам – кароткачасовыя ападкі. У нядзелю да плюс 8 і зноў дажджы. Пры гэтым прагназуецца моцны вецер.

У пачатку наступнага тыдня пахаладае – днём усяго да 3 з плюсам. Вернуцца і снегапады. У панядзелак - мокры снег і парывісты вецер.