Лепшы футбаліст ХХ стагоддзя паводле версіі FIFA Дыега Марадона ўжо ў Беларусі

16 июля 2018

Некалькі гадзін таму самалёт са старшынёй праўлення брэсцкага "Дынама" прызямліўся ў горадзе над Бугам. Кіраўнік клуба адправіўся ў гасцініцу "Эрмітаж", дзе ў 18 гадзін пачнецца прэс-канферэнцыя. Анансуюцца гучныя заявы, звязаныя з лёсам каманды.

Галоўная падзея вечара - матч брэсцкага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра", які пачнецца ў 20:45. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры, за 20 хвілін да гульні спартыўны канал пачне рэпартаж. Нагадаем, пасля чэмпіянату свету Дыега Марадона ўступае ў пасаду старшыні праўлення клуба "Дынама-Брэст", кантракт падпісаны на 3 гады. Усе падрабязнасці гістарычнай падзеі для беларускага футбола ў навінах на тэлеканале "Беларусь 1" на працягу дня.