На тэрыторыю Беларусі пачалі паступаць халодныя паветраныя масы

4 октября 2019

У Мінскай вобласці на гэтым тыдні ўстанавілася цёплае надвор'е. Аднак на тэрыторыю Беларусі пачалі паступаць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі. Заўтра пахаладанне стане больш адчувацца, уначы магчымы замаразкі да мінус трох. Значных ападкаў не прагназуецца. У дзённыя гадзіны ад плюс сямі да дзевяці градусаў.