Эксклюзіўнае інтэрв'ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага

3 ноября 2018

Шанхай хутка ператворыцца ў вялікі сусветны гандлёвы цэнтр. На наступным тыдні тут адкрыецца першая маштабная выстава імпартных тавараў. Удзельнічаюць амаль 3 тысячы кампаній з 130 краін. На тэрыторыі самага вялікага ў свеце выставачнага комплексу будуць прадстаўленыя і тавары пад маркай "Зроблена ў Беларусі". Чаму на сусветнае "Экспа" імкнуцца патрапіць усе буйныя сусветныя ігракі? І ці гатовыя нашы прадпрыемствы канкурыраваць з імі на роўных? Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды (відэа).