На палігоне Ашулук завяршылася актыўная фаза вучэнняў "Баявая садружнасць - 2017"

7 сентября 2017

У сумесных манеўрах аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў - удзельнікаў СНД прынялі ўдзел каля 2 тысяч вайскоўцаў з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана. Яны адпрацоўвалі пытанні арганізацыі сумеснага прымянення кааліцыйных груповак авіяцыі і войскаў СПА. У манеўрах удзельнічалі дзве сотні адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Наша здымачная група ўжо вярнулася ў Мінск і рыхтуе рэпартаж. Больш падрабязна аб манеўрах "Баявая садружнасць - 2017" глядзіце ў 9 вечара ў "Панараме".