Плацежны сэрвіс Apple Pay запусцілі новыя банкі Беларусі

4 декабря 2019
Зараз яблычнай тэхналогіяй можна будзе скарыстацца яшчэ ў 11 фінансавых установах нашай краіны. Нагадаем, афіцыйна паслуга стартавала 19 лістапада. Усяго за два з паловай тыдні існавання сэрвісу ў Беларусі да яго падключыліся 15 тысяч карыстальнікаў. Apple Pay дазваляе плаціць за пакупкі бескантактава з дапамогай iPhone, Apple Watch, а таксама iPad і iMac.