МКАД плануюць перайменаваць у МВБР

3 апреля 2013

Беларускія аўтаўладальнікі на гэтым тыдні актыўна абмяркоўваюць новую абрэвіятуру  і звязаныя з ёй перамены. МКАД, якая перайшла на баланс сталіцы, плануюць перайменаваць у МВБР, што значыць магістральная вуліца бесперапыннага руху. Колькі будзе каштаваць гораду такі рэбрэндынг, навошта ён патрэбны і што новага, акрамя назвы, з'явіцца ў сталічнай кальцавой?


Уладзімір Каралёў правёў міні-расследаванне.
Тое, што МКАДа больш не існуе, заявіў генеральны дырэктар Гаррамаўтадара Дзяніс Глінскі журналістам напрыканцы сакавіка. Калі кальцавая перайшла на баланс горада, дарога стала называцца МВБР - магістральнай вуліцай бесперапыннага руху.


Каб перайменаваць такую дарогу ў вуліцу, спатрэбіцца не адна інстанцыя. Зрэшты, ці трэба гэта рабіць, больш за ўсё зараз абмяркоўваюць інтэрнэт-карыстальнікі.


Нявызначанасць узнікла і ў вадзіцеляў. Бо дагэтуль у пратаколах ДАІ у графе месца здарэння фіксуюць МКАД. Але калі кальцавая перастала існаваць, ці выплацяць страхоўку пацярпеламу? І ці правамоцна аплачваць штрафы на аўтадарозе, якой не існуе?


(Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама)


Са зменай гаспадара дарогі аўтамабілісты чакалі перамен у лепшы бок. Аднак і зараз кальцавая ўсеяная ямамі і выбоінамі. Усяго Белаўтадар на рэспубліканскіх дарогах краіны налічыў 19 тысяч квадратных метраў ям. Самая складаная сітуацыя на трасах Мінск - Віцебск, Мінск - Гродна, Кобрын - Гомель. МКАД у параўнанні з імі ўзор. Аднак траса ўся ў латках.  Дайшло да таго, што супрацоўнікі ДАІ самі выклікаюць камунальшчыкаў, убачыўшы ямы. Магчыма, менавіта гэты факт падштурхнуў дарожныя службы ў хуткім часе сур'ёзна ўзяцца за кальцавую. Аднак у Гаррамаўтадары ад каментарыяў адмовіліся.


(Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама)


З перайменаваннем трасы М9 праблемы з'явяцца як у юрыдычных фірм, дзе фігурыруе абрэвіятура МКАД, так і   ва ўсяго горада, бо прыйдзецца перапісваць вялізную колькасць дакументаў, карт і даведнікаў. Зрэшты, у Нацыянальнай акадэміі навук пакуль пра маштабны рэбрэндынг не думаюць - зараз абрэвіятура МВБР не мае законнай падставы. Тапанімічнай камісіі ніякіх прапаноў да разгляду перайменавання МКАД не паступала. Але нават калі і прыйдзе дакумент на разгляд, назву магістральная вуліца бесперапыннага руху не прымуць.


(Ігар Капылоў, старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН  Беларусі)


Цяжка  будзе прывыкнуць да новай  назвы і самім жыхарам, якія за дзесяцігоддзі ўжыліся са МКАДам. Працы дадасца і ў сталічнай мэрыі, ёй прыйдзецца выдзеліць не адну сотню мільёнаў рублёў з бюджэту на стварэнне новых інфармацыйных знакаў. Самі вадзіцелі заяўляюць, што было б больш лагічна ў Год беражлівасці гэтыя сродкі накіраваць на рамонт Мінскай кальцавой аўтадарогі.