Жаночая зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў уступае ў другім туры групавога этапа камандзе Японіі

23 июля 2018

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў уступае ў другім туры групавога этапа камандзе Японіі - 52:104. У паралельнай сустрэчы фаварыт чацвёркі - Францыя - апынулася мацнейшай за Калумбію - 78:35. Такім чынам, перад заключным турам беларускі размяшчаюцца на трэцім месцы, францужанкі ў лідарах з дзвюма вікторыямі, на другім месцы - японкі, замыкаюць квартэт калумбійкі. Дарэчы, госці адзначаюць, што беларускі вельмі сур'ёзна падрыхтаваліся да планетарнага форуму.

Пасля двух гульнявых дзён зборная Беларусі размясцілася на трэцім месцы ў квартэце А. Сёння - выхадны, заўтра - заключныя матчы групавога этапа, у 20:30 у Палацы спорту пачнецца супрацьстаянне Беларусь - Францыя. Адзначым, у плэй-оф выйдуць усе чатыры каманды, але ад выніковага месца будзе залежаць узровень саперніка.