Ратавальнікі завяршылі пошукі хлопчыка, які ўпаў у калодзеж. Ён загінуў

26 января 2019

Іспанскія ратавальнікі закончылі двухтыднёвыя пошукі дзіцяці, якое ўпала ў калодзеж. Цела хлопчыка гэтай ноччу выцягнулі з 100-метровага тунэлю. Нагадаем, трохгадовы Юлен праваліўся ў калодзеж падчас прагулкі з бацькамі. З таго моманту ў рэгіёне разгарнулі найскладанейшую аперацыю па выратаванні, за якой назірала ўся краіна. Да работ былі прыцягнуты каля 300 ратавальнікаў і супрацоўнікаў Грамадзянскай гвардыі, мноства тэхнікі. Ім давялося вывезці 83 тысячы кубаметраў зямлі, перш чым яны змаглі дабрацца да цела.