Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко заўтра наведае інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі

23 мая 2016

Якой будзе Алімпіяда-2016? Бразілія - гэта іншы кантынент, іншая культура, таму пытанні акліматызацыі, лагістыкі, харчавання, бяспекі актуальныя для тых, хто прыедзе з Еўропы. Нюансы падрыхтоўкі беларускіх алімпійцаў, высновы па выніках выступлення хакеістаў на чэмпіянаце свету, рэнтабельнасць спартыўных аб'ектаў, цяжкасці ўнутранага турызму, а таксама шматлікае іншае вы можаце даведацца з першых вуснаў. 

Заўтра - 24 мая - у 11 раніцы ў інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі прыйдзе міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Пытанні кіраўніку галіны можна пакідаць на сайце кампаніі.