Памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч

6 апреля 2018

Сумная навіна са свету спорту. На 57-м годзе жыцця памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч. У легендарнага беларускага атлета здарыўся сардэчны прыступ. Хуткая дапамога дапамагчы яму не паспела. Алімпійскія гульні Курловіч выйграў у 1988 і 1992 гадах. Таксама быў чатырохразовым чэмпіёнам свету, двухразовым пераможцам кантынентальнага першынства, 12 разоў усталёўваў рэкорды планеты. Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры застаўся ў цяжкай атлетыцы ў якасці суддзі. Курловіч узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны". Быў ганаровым грамадзянінам Гродна.