Міністр абароны Андрэй Раўкоў сардэчна павіншаваў ветэранаў

7 мая 2017

Напярэдадні 9 Мая мы працягваем дзякаваць ветэранам за Перамогу! Беларусь заўсёды першарадную ўвагу надае патрыятычнаму выхаванню.

Гэта напярэдадні падкрэсліў міністр абароны Андрэй Раўкоў, прымаючы ветэранаў у Драматычным тэатры Беларускай арміі. Кіраўнік ведамства сардэчна павіншаваў усіх прысутных і ўручыў памятныя сувеніры тым, хто самааддана ў гады Вялікай Айчыннай вайны аказаў супраціўленне фашысцкім захопнікам. Пасля гасцей чакаў святочны канцэрт.