Гандбольная зборная Беларусі прайграла камандзе Расіі 21:28

29 декабря 2016

У матчы заключнага тура Кубка Рыжскай думы гандбольная зборная Беларусі прайграла камандзе Расіі з лікам 21:28. Больш за ўсіх мячоў у складзе нашай каманды - 4 - закінуў Рутэнка. Такім чынам, на турніры беларусы выйгралі толькі адзін паядынак супраць егіпцян, саступілі, апроч расіянаў, латвійцам. У пачатку студзеня зборная Беларусі згуляе два гасцявыя  спарынгі з камандай Расіі, а заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету правядзе ў Мінску.