Франсуа Фіёну афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне

14 марта 2017

Кандыдату ў прэзідэнты Францыі Франсуа Фіёну афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ў растраце дзяржаўных сродкаў праз фіктыўнае працаўладкаванне яго жонкі і дзяцей. Пра гэта паведамляе агенцтва "Рэйтэрс" са спасылкай на пракуратуру. Як паведамлялася раней, экс-прэм'ер Францыі павінен з'явіцца ў суд заўтра. Але абвінавачанні ў дачыненні да Фіёна, а ён іх адмаўляе, выставілі ўжо сёння.