Мільён долараў да надыходзячых свят

23 декабря 2013

25 снежня, у свята каталіцкага Раства, у 462-м тыражы латарэі Суперлато можна будзе выйграць, увага, 10 мільярдаў рублёў. Такую суму ў гісторыі беларускіх латарэй разыграюць упершыню і ўпершыню ў гісторыі гэтым калядным тыражом зацікавіліся нават букмекерскія канторы.


Наш карэспандэнт Дзіяна Равякова сёння аб'ехала паўгорада ў пошуках шчаслівага білета.



Абышоўшы адразу некалькі сталічных пунктаў продажу білетаў Суперлато, стала зразумела, што мінчане свой шанц выйграць звыш мільёна долараў не прапускаюць. Прадаўцы білетаў адзначаюць, што 462-і тыраж Суперлато, дзе разыгрываецца 10 мільярдаў рублёў, выклікаў ажыятаж у беларусаў.


Ці будзе пераможца толькі адзін або мільён долараў падзеляць адразу некалькі шчасліўчыкаў? Гэтыя пытанні цікавяць не толькі тых, у каго білеты ўжо ёсць на руках. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускіх латарэй стаўкі на патэнцыяльнага мультымільярдэра прымаюць нават букмекерскія канторы. Выйграць тут, гавораць, можна, правільна адгадаўшы проста горад, у якім жыве будучы шчасліўчык.


Дарэчы, купіць білет можна і пры дапамозе мабільнага тэлефона, калі ваш аператар МТС або Life. Для гэтага проста адпраўце СМС з тэкстам 441, прабел, 462 на кароткі нумар 553. І ў адказ таксама СМС атрымаеце ўсю інфармацыю пра ваш білет. Кошт такі ж, як і ў папяровых квіткоў - 50 тысяч рублёў. Да сенсацыйнага розыгрышу застаўся ўсяго адзін дзень,і хоць білетаў на 462-і тыраж Суперлато аб'ектыўна засталося зусім нямнога, шанц стаць уладальнікам больш як аднаго мільёна долараў яшчэ ёсць. Галоўнае, пераконваюць арганізатары грандыёзнай латарэі, не губляць часу і заўтра, у апошні дзень продажу білетаў, свой шчаслівы білет знайсці і купіць.