Беларусь і Германія могуць істотна ўзмацніць узаемадзеянне

21 июня 2015

Такі пункт погляду выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом ФРГ. Вольфрам Маас завяршае дыпмісію ў нашай краіне. Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў намаганні дыпламата, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, наша краіна лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Берлінам. У беларускай прамысловасці многае мадэрнізуецца з улікам нямецкіх стандартаў, абсталявання і тэхналогій.