У фінале Арына Сабаленка абгуляла прадстаўніцу ЗША Элісан Рыск

28 сентября 2019
Сустрэча доўжылася амаль дзве гадзіны. Наша Арына ўпэўнена ўзяла першы сэт з лікам  6:3. У другой партыі саперніца перахапіла ініцыятыву і перамагла з люстраным вынікам. У вырашальным сэце 14-ая ракетка свету паказала сапраўдны клас. Сабаленка згуляла вельмі моцна і ўпэўнена, аддаўшы Рыск толькі адзін гейм - 6:1.