Міліцыя высвятляе ўсе акалічнасці здарэння з хлопчыкам, які тануў у Свіслачы

30 октября 2017

Апытаны відавочцы. Прадстаўнікі МУС пабывалі ў кватэры, дзе жыве Антон, пагутарылі з яго бацькамі. Высветлілася, што сям'я 9-гадовага хлопчыка з катэгорыі неўладкаваных. Бацька ў мінулым судзімы.

Антон Драздоўскі па-ранейшаму ў цяжкім стане. 9-гадовы хлопчык - у медыкаментозным сне, падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нагадаем, у суботу Антон Драздоўскі паслізнуўся ў раёне дамбы на Камсамольскім возеры і ўпаў у ваду. Яго выратаваў Віталь Цітоў, які праходзіў паблізу. Сёння на нарадзе ў Мінгарвыканкаме вырашана ўрачыста заахвоціць навучэнца сталічнага ліцэя за гераічны ўчынак.