Трагедыя на дарозе сёння адбылася ў Брэсце

18 марта 2015

На вуліцы Смірнова аўтамабіль "Аўдзі А6" сярод белага дня збіў 8-гадовага хлопчыка. Дзіця ад удару адкінула на 20 метраў, ад атрыманых траўм другакласнік памёр на месцы. Паводле слоў відавочцаў, школьнікі стаялі на аўтобусным прыпынку. Адзін з іх раптам выбег на праезную частку. Сутыкнення з аўтамабілем пазбегнуць не ўдалося. За рулём машыны знаходзіўся 26-гадовы вадзіцель.

Просьба відавочцаў гэтага ДТЗ звярнуцца да следчых па тэлефоне дзяжурнай часці УСК па Брэсцкай вобласці альбо на лінію 102.