Медыкі розных кірункаў перакваліфікаваліся ў інфекцыяністаў

10 мая 2020
У Беларусі з COVID-19 змагаюцца медыкі розных кірункаў. Вось ужо паўтара месяца як 4-я мінская бальніца  стала інфекцыйнай. Са штата ў 1300 чалавек  500 працуюць з каранавіруснымі пацыентамі. Кожныя два тыдні медыкі з 4-кі  здаюць тэст на COVID. Іх працу курыруюць прафесары кафедры інфекцыйных хвароб. На абход прыязджае і галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў. Усяго ў 4-й клініцы на лячэнні знаходзіцца каля 50 пацыентаў з каранавірусам.

Вацлаў Янушка, галоўны ўрач 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Я. Саўчанкі: "Усё пачалося з таго, што мы арганізоўвалі шлюзы, выдзялялі чыстыя і брудныя зоны. Гэта іншы рэжым працы і стацыянара, і супрацоўнікаў. Трэба было правесці трэнінгі, вучобы неаднаразова з усім персаналам, пачынаючы ад санітарак і заканчваючы ліфцёрамі".

Як змянілася праца медыкаў? Хто адказвае за тое, каб вірус не выйшаў за тэрыторыю бальніцы? І як клінікі становяцца інфекцыйнымі? Інтэрв'ю медыкаў і эксклюзіўныя кадры з закрытых аддзяленняў  глядзіце сёння вечарам у "Галоўным эфіры".