У Іспаніі арыштаваныя пяць чалавек за спробу купіць нырку ў мігранта

19 мая 2015

У Іспаніі арыштаваныя пяць чалавек, якія спрабавалі купіць нырку ў мігранта за 6 тысяч еўра. Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, орган хацеў набыць лідар злачыннай групоўкі. Ён быў неабходны яго хвораму сыну. У іспанскай паліцыі заяўляюць: расследаваннем гэтай справы займаліся супрацоўнікі спецслужбаў Германіі і Бельгіі. Два месяцы таму 14 еўрапейскіх краін падпісалі міжнародны дагавор па барацьбе з гандлем чалавечымі органамі. Паводле звестак Савета Еўропы, кожны год у свеце фіксуецца незаконны продаж органаў на чорных рынках на суму звыш мільярда долараў.