Марафон 70 працягвае падарожжа па Беларусі

13 июня 2014

Музей-аўтобус сёння прыбыў з экскурсіяй на колах у Брэсцкую крэпасць-герой. Пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў у крэпасці экспазіцыя перамясцілася на вуліцы Брэста. Заўтра музей адправіцца далей па краіне і ўжо ў сераду прыбудзе ў Віцебск.


Віктар Іваноў, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ: Тут дэманструюцца экспанаты з Лініі Сталіна, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобная выстава аб гісторыі камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І мы, брастаўчане, падрыхтавалі выставу, сабраную сіламі нашых актывістаў, якая прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны.


Ажыццявіўшы тур па ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, напярэдадні Дня Незалежнасці музей прыедзе ў Мінск. І падчас свята мінчане і госці сталіцы яшчэ раз змогуць пазнаёміцца з унікальнай экспазіцыяй.