Талісман II Еўрапейскіх гульняў - лісянё Лесік - заняў першае месца ў конкурсе на алімпійскім фестывалі ў Літве

3 февраля 2019

Талісман II Еўрапейскіх гульняў - лісянё Лесік - перамог у конкурсе маскот на алімпійскім зімовым фестывалі ў літоўскім Друскінінкаі. Талісманы змагаліся за перамогу ў асабістым першынстве адразу ў некалькіх дысцыплінах: хуткасны спуск з гары, катанне на каньках, зімовы футбол, танцы і зімовы валейбол. Лесік праявіў сябе на выдатна! З самага пачатку спаборніцтваў ён захапіў лідарства і па выніках заваяваў першае месца рэйтынгу.