Лепшыя біятэхнолагі Еўропы сустрэліся ў Мінску

30 мая 2019
Лепшыя біятэхнолагі Еўропы сустрэліся ў Мінску, каб перадаць маладым навукоўцам і студэнтам свае веды і распавесці аб апошніх распрацоўках у сферы генетыкі. Лекцыі чытаюць 20  прафесараў з розных краін. Вучнямі Еўрапейскай школы біятэхнолагаў сталі каля сотні маладых даследчыкаў. Навучанне - толькі на англійскай мове. Гэтая канферэнцыя праходзіць у нашай краіне другі раз. Еўрапейская канферэнцыя завершыцца заўтра.

Муніс Дундар, прэзідэнт Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі: "Ва ўсім свеце зараз вывучаюць геном, і ў Беларусі таксама ёсць цікавыя напрацоўкі на гэтую тэму. Мне здаецца, вашы навукоўцы маглі б удзельнічаць у еўрапейскіх праектах па даследаванні геному".