Ратавальна-пошукавы атрад "Анёл": згубiцца ў лесе можа кожны

28 сентября 2018

За сезон у Мінскай вобласці не знаходзяць дарогу з лесу некалькі дзясяткаў аматараў ягад і грыбоў. Сёння іх пошукам займаюцца і валанцёры ратавальна-пошукавага атрада "Анёл".

Удзельнікі дабрачыннай арганізацыі гатовыя аператыўна выехаць на месца і арганізаваць пошукавыя брыгады. За час дзейнасці яны знайшлі сотні чалавек. Гісторыя шчаслівага выратавання - у матэрыяле Наталлі Кузьміцкай.

Колькі сябе памятае, столькі яна і ходзіць у лес. Яшчэ калі была маленькая, бегала па грыбы і ягады. Любімы занятак Сафія Антонаўна захавала на ўсё жыццё. Вось і ў адну з нядзель верасня яна ўзяла зялёнае вядзерца і накіравалася па вядомым маршруце.

Увечары родныя (суседзі) забілі трывогу – Сафія Антонаўна не вярнулася дадому. Калі знайсці бабулю самастойна не атрымалася, на дапамагу міліцыі і ратавальнікам паклікалі валанцёраў «Анёла».

На месца аператыўна прыбылі 30 пошукавікаў. Амаль гадзіну дасканала правяралі кожны куток ляснога масіву, і, нарэшце, у адказ на вокліч…

Малады і дарослы, той, хто ходзіць у лес усё жыццё - кожны можа згубіцца. На 100% гэтага нельга прадухіліць. Лясны ландшафт пастаянна мяняецца, яго немагчыма запомніць.

І, вядома, памятаць, што які б ні быў ўраджаный сезон, вас чакаюць дома і без поўных кошыкаў.