Прамяні цёплага сонца будуць радаваць сталіцу і вобласць на гэтым тыдні

12 сентября 2016

Сёння у сталіцы тэмпература дасягнула сапраўднай летняй адзнакі ў 26 градусаў вышэй за нуль. У найбліжэйшыя дні такое сухое надвор'е без ападкаў захаваецца. Заўтра ў некаторых раёнах магчымы слабы туман. Удзень да плюс 23. А вось пачынаючы з серады, тэмпература паступова будзе зніжацца. Скандынаўскі антыцыклон прынясе прахалоду. Мінімальная тэмпература паветра ноччу плюс 10-15 градусаў, месцамі ад 3 да 8 градусаў цяпла. У дзённыя гадзіны ад 18 да 24 вышэй за нуль. У выхадныя сіноптыкі прагназуюць больш халаднаватае надвор'е. У асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя