Ордэн мацярынскай доблесці і гонару

13 мая 2014

Сёння ў Мінску ўшаноўвалі жанчын-гераінь - чатырох маці, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. Ордэн Маці прысуджаецца ў нашай краіне 18 гадоў запар, традыцыйна, напярэдадні міжнароднага жаночага і сямейных святаў. Нагадаем, 15 мая ў рэспубліцы Дзень шматдзетнай сям'і. Сёння толькі ў сталіцы амаль 9 тысяч бацькоў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Дарэчы, гэта на 18% больш, чым летась. Чаму прэстыж шматдзетных сем'яў з кожным годам расце, ведае Аляксандра Драгун.


За плячыма ў шматдзетнай сям'і Марусенкаў - перамога ў гарадскім конкурсе Лепшая сям'я года і дасягненні на спартыўнай ніве. Сёння выключны дзень, калі маці Таццяна адна на сцэне. Падзея асаблівая, якая бывае раз у жыцці. За належнае выхаванне пецярых дзетак жанчыну ўзнагародзілі знакам мацярынскай доблесці.


Ордэн Маці... самая пачэсная ўзнагарода для кожнай жанчыны. Напярэдадні Дня шматдзетнай сям'і мэр Мінска Мікалай Ладуцька ўзнагародзіў чатыры маці-гераіні.


Ордэн прысуджаецца жанчынам, якія нарадзілі пецярых і больш дзяцей, улічваюць таксама і выхаванне ўсыноўленых. Ордэн Мацi носяць на левым баку, вышэй за іншыя медалі, пры іх наяўнасці.


Першымі ордэнамі ў краіне ўзнагародзілі шматдзетных матуль у 1996 годзе. А восем гадоў назад пачалі весці афіцыйную статыстыку. За гэты час толькі ў сталіцы высокага знака мацярынскай доблесці ўдастоены 483 жанчыны.


Акрамя гэтага сёння ўшаноўвалі і шматдзетных маці, якія выхоўваюць траіх і больш дзетак. Падзячную грамату атрымалі тры жанчыны. Дарэчы, сярод іх і гераіня, якую раней узнагародзілі ордэнам Маці.


Сярод іх - шматдзетная маці і па сумяшчальніцтве шэф-повар Таццяна. Ведае не па чутках, якія стравы даспадобы маленькім гарэзам - гатуе не толькі для сваіх двух сыноў і дачкі, але і на ўвесь дзіцячы садок.


З кожным годам колькасць шматдзетных сем'яў павялічваецца, а дзяржаўная падтрымка садзейнічае прэстыжу бацькоўства. Сёння ў сталіцы амаль 9 тысяч сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.