Польшча не збіраецца прапускаць на сваю тэрыторыю мігрантаў з Чачні

31 августа 2016

Польшча не збіраецца прапускаць на сваю тэрыторыю мігрантаў з Чачні. Пра гэта сёння аўтарытэтна заявіў кіраўнік МУС краіны Марыўш Блашчак.

Мігранты вандруюць уздоўж беларуска-польскай мяжы, патрабуючы, каб ім далі статус бежанцаў у ЕС. Як падкрэсліў польскі міністр: "У Чачні няма вайны. Мэта паездкі гэтых людзей - Заходняя Еўропа". На думку Блашчака, гэта спроба стварыць новы шлях эміграцыі, наплыву мусульман у Еўропу. Дапамагаць жа трэба пацярпелым з рэгіёнаў, дзе ідзе вайна.

Напярэдадні ў эфіры праграмы "Панарама" выйшаў сюжэт, у якім паведамілі, што на мяжы ў раёне Брэста з'явілася вялікая група выхадцаў з Чачні. Каля дзвюх сотняў чалавек хочуць трапіць на тэрыторыю Польшчы, дабіваючыся статусу бежанцаў, аднак атрымалі адмову польскіх пагранічнікаў.