Літва на тры дні прадоўжыла дзеянне транзітнага калідора

23 марта 2020
Літва прадоўжыла дзеянне транзітнага калідора. Па ім беларусы могуць вярнуцца дахаты да паўночы 26 сакавіка. Пешкі ў краіну можна трапіць праз пункты пропуску "Мядзінінкай" - "Каменны Лог", "Шальчынінкай" - "Беняконі" і "Райгардас" - "Прывалка". Такім жа чынам можна перасячы пэўныя пункты пропуску на мяжы з Польшчай і Латвіяй. Экстранную дапамогу з выездам і неабходныя ўказанні можна атрымаць у консульскіх установах Беларусі ў гэтых краінах.