У Ірландыі праходзіць рэферэндум па пытанні аб легалізацыі аднаполых шлюбаў

22 мая 2015

Усе асноўныя палітычныя партыі краіны, а таксама вядомыя дзеячы культуры падтрымліваюць ўнясенне адпаведных паправак у канстытуцыю Ірландыі. Супраць выступаюць рэлігійныя дзеячы і прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія занепакоеныя тым, што аднаполыя пары могуць атрымаць права ўсынаўлення. Ірландыя лічыцца адной з самых кансерватыўных краін Еўропы, дзе да 1995 года былі забароненыя разводы. Вынікі рэферэндуму стануць вядомыя ў найбліжэйшыя дні.