Летнія канікулы для школьнікаў стануць самымі насычанымі і разнастайнымі для адпачынку

20 апреля 2016

У Беларусі ўсе ўстановы дадатковай адукацыі, а таксама спартыўныя і культурныя аб'екты будуць працаваць штодня. Аб гэтым сёння ў Лідзе на выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. Наталля Качанава адзначыла: сёння створаныя ўсе ўмовы, каб летні адпачынак быў не толькі карысным для здароўя, але і мог даць дзецям магчымасць расці інтэлектуальна.

Таксама было сказана, што аздараўленчыя, забаўляльныя і адукацыйныя мерапрыемствы не павінны стаць фармальнай працай. Занятасць школьнікаў летам - гэта інвестыцыя ў іх будучыню, а таксама рэальнае процідзеянне дзіцячай злачыннасці. Як пацвердзілі эксперты, сёння ў Беларусі фіксуецца значны працэнтны спад правапарушэнняў сярод непаўналетніх.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя