Комплексныя вучэнні па грамадзянскай абароне праходзяць у Слуцкім раёне

21 сентября 2017

Такія аперацыі праводзяцца раз на сем гадоў. Згодна са сцэнарыем, на мясакамбінаце адбыўся выкід аміяку. Адразу прагучаў сігнал, які папярэдзіў работнікаў і мясцовых жыхароў аб небяспецы. Як дзейнічаць у аварыйнай сітуацыі, на практыцы паказалі работнікі МНС.

Галоўная задача такіх вучэнняў - адпрацаваць узаемадзеянне розных аварыйных службаў і максімальна хутка ліквідаваць магчымыя наступствы аварыі.