У Мінску актыўна рыхтуюцца да новага школьнага сезона

16 августа 2017

У буйных універмагах горада працуюць спецыялізаваныя аддзелы. Там можна набыць школьную форму, рукзакі і канцылярскія прылады. Для пакупнікоў арганізоўваюць дні скідак і ладзяць дэфіле, падчас якіх можна даведацца пра трэнды школьнай моды.

А ў выхадныя на пляцоўцы ля Палаца спорту пройдзе школьны кірмаш. Там па зніжаных цэнах можна будзе набыць школьную форму як для самых маленькіх, так і для старшакласнікаў.

У канцы жніўня ля Палаца спорту зноў пройдуць вялікія кірмашы школьных тавараў. Будуць арганізаваны модныя паказы і розныя акцыі.