Аўтапрабег "Сімвал адзінства" прыняла Віцебская вобласць

7 сентября 2021

Аб'ядноўваць патрыётаў Беларусі  працягвае рэспубліканскі аўтапрабег "Сімвал адзінства": за спінай ужо сотні кіламетраў па Брэсцкім і Гродзенскім рэгіёнах. 

Сёння эстафету прыняла Віцебская вобласць. На кожным прыпынку ўдзельнікі знаёмяцца з мясцовымі славутасцямі і наведваюць памятныя месцы - "Урочышча Барок", мемарыяльны комплекс у Расонах, брацкае пахаванне ў аграгарадку Нікіціха ў Шумілінскім раёне. На плошчы Леніна ў Паставах ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі. Тут жа ўдзельнікам аўтапрабегу быў перададзены сімвал патрыятычнай акцыі - мяшочак са збожжам. Гэта ўклад у вялікі каравай, які спякуць да свята Дня народнага адзінства. 

Заўтра аўтапрабег "Сімвал адзінства" працягне падарожжа па Віцебскай вобласці. Удзельнікі праедуць па гістарычных месцах рэгіёна: мемарыял у Ліёзне, брацкая  магіла ў Бешанковічах, Алея Герояў у Сянно, помнік "Вызваленне" ў Талачыне - усяго  ўдзельнікі аўтапрабегу пабываюць у 118-ці раёнах Беларусі.