Комплексная праверка баявой гатоўнасці пачалася ва Узброеных Сілах Беларусі

30 января 2017

У ёй будуць задзейнічаныя воінскія часці і параздзяленні розных родаў войскаў. Прадугледжваецца таксама праверка сістэмы СПА. Мерапрыемства планавае, але для вырашэння вучэбна-баявых задач спатрэбяцца неардынарныя падыходы. Усе пастаўленыя заданні салдаты і афіцэры будуць выконваць у складаных умовах надвор’я. Гэта дазволіць праверыць магчымасці сістэм тэхнічнага і тылавога забеспячэння, а таксама выпрабаваць узбраенне ў зімовы перыяд.

Алег Белаконеў, начальнік Генштаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі: "Асноўная мэта гэтай праверкі - праверыць зладжанасць органаў ваеннага кіравання, штабоў усіх узроўняў і здольнасць камандуючага складу, камандзіраў кіраваць сваімі злучэннямі падчас выканання пастаўленых задач. Асаблівасцю гэтай праверкі з'яўляецца тое, што яна дастаткова працяглая па часе. Праводзіцца шматузроўнева, паэтапна, з нарошчваннем сіл і сродкаў, ну і, вядома, складанасць яе".

Усяго плануецца праверыць каля 30-ці воінскіх часцей і падраздзяленняў. З запасу будзе прызвана каля 3 тысяч ваеннаабавязаных.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя