У выніку тэракту ў "Крокус Сіці Холе" пацярпелі больш як 180 чалавек, загінуўшых - 137

25 марта 2024

На працягу ўсёй ночы людзі неслі кветкі да стыхійнага мемарыяла ў памяць аб ахвярах тэракту ў "Крокусе". Ля паўразбуранага будынка прайшла маштабная акцыя "Жураўлі". Людзі запалілі дзясяткі свечак, выбудаваўшы журботную дату - 22 сакавіка. 

Працы па разборы завалаў пасля тэракту працягваюцца. Выкарыстоўваюць цяжкую тэхніку. Ратавальнікі паведамілі, што атрымалася разабраць 400 кубаметраў канструкцыі. Басманны суд у Маскве арыштаваў усіх чацвярых абвінавачваных па справе аб тэракце ў "Крокус Сіці Холе". Іх змесцяць у следчым ізалятары. Па ўдакладненых даных, у выніку тэракту пацярпелі больш як 180 чалавек, загінуўшых - 137. Сярод іх, як паведамілі ў нашым пасольстве, грамадзянка Беларусі 1978 года нараджэння.