У Аўстрыі Прэзідэнт Беларусі ўшанаваў памяць савецкіх воінаў

11 ноября 2019
Пачаўся афіцыйны двухдзённы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю. Самалёт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў венскім міжнародным аэрапорце Швехат.

Афіцыйны пратакол і асноўныя сустрэчы прызначаны на заўтра. Адбудзецца дыялог Кіраўніка беларускай дзяржавы  з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі, са старшынёй Нацыянальнага савета. Маючыя адбыцца перамовы ў Вене, упэўнены эксперты,  адкрыюць новую старонку не толькі двухбаковых адносін, але і ў цэлым беларуска-еўрапейскага дыялогу. Сімвалічна, што пачаўся візіт сёння  са спынення картэжа  ля помніка савецкім воінам, загінуўшым пры вызваленні Аўстрыі ад фашызму. Не ўшанаваць памяць герояў  Аляксандр Лукашэнка  проста не мог.

На цырымоніі прысутнічалі члены афіцыйнай дэлегацыі нашай краіны, прадстаўнікі грамадскасці, а таксама паслы краін СНД у Аўстрыі. 

Заўтра ў Вене стартуе бізнес-форум


Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка далучыцца да працы аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму, у якім возьмуць удзел дзелавыя колы дзвюх краін. Плануецца, што падчас афіцыйнага візіту будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў і бізнес-пагадненняў на агульную суму   250 мільёнаў еўра.