Каментарый намесніка галоўнага санітарнага ўрача Юрыя Фёдарава

1 мая 2016

Да гэтага моманту ўжо ёсць каментарыі і абвяржэнні Мінсельгасхарча. Іх пазіцыя адназначная - дэзынфармацыя. А што гавораць у Міністэрстве аховы здароўя? Па адказ мы адправіліся ў офіс галоўнага санітарнага ўрача.

На гэтым тыдні з аднаго СМІ ў другі перадрукоўвалі некалькі навін з прэтэнзіяй на сенсацыю. Яны тычацца нашага здароўя, таму "Галоўны эфір" не мог не папрасіць вас пракаменціраваць іх. Давайце па парадку. Скандальная інфармацыя са спасылкай на расследаванне Associated Press аб тым, што ў беларускім малаку, якое вырабляюць пад Хойнікамі, знайшлі павышанае ўтрыманне радыеактыўных рэчываў. Ці праводзіла ваша ведамства праверку гэтых звестак, наколькі гэтая інфармацыя дакладная?