Стралку, які ўчыніў крывавую бойню ў мячэцях Крайстчэрча, дадуць пажыццёвае заключэнне

22 марта 2019

Навіна апошняй гадзіны. Стралку, які ўчыніў крывавую бойню ў мячэцях Крайстчэрча, дадуць пажыццёвае заключэнне. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Новай Зеландыі. Па факце тэракта праводзіцца самае буйное расследаванне ў гісторыі краіны. Нагадаем, ахвярамі нападу Брэнтана Тарана  сталі 50 чалавек. У бальніцах  праз тыдзень пасля трагедыі  знаходзяцца амаль 30 параненых.