Беларусь адзначыла 75-годдзе Вялікай Перамогі

10 мая 2020
Кадры, зробленыя напярэдадні ля стэлы "Мінск - горад-герой", несумнеўна, увойдуць у гісторыю. Як і само рашэнне правесці парад насуперак акалічнасцям і ў імя памяці аб гераічным мінулым. 

Асаблівы сімвалізм гэты маляўнічы малюначак набывае і сёння - у Дзень герба і флага нашай краіны. Атрыбуты суверэннай дзяржавы - наш гонар і наша незалежнасць. Беларусаў павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што толькі разам мы зможам адказваць на выклікі часу.